Моцныя залевы і град — сіноптыкі абвясцілі на чацвер аранжавы ўзровень небяспекі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У чацвер, 5 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе без ападкаў. А ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у асобных раёнах — моцныя залевы і град. Вецер будзе паўднёвы — ад слабога да ўмеранага. Аднак пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У тым ліку навальніца са шквалістым ветрам чакаецца ў Мінску.

Сіноптыкі абвясцілі на чацвер аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 градусаў са знакам "плюс", у заходніх раёнах краіны будзе 16-18 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +24...+29, па поўдні Беларусі месцамі прагназуецца 31 градус вышэй за нуль.

Моцныя залевы і град — сіноптыкі абвясцілі на чацвер аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 5 чэрвеня / Белгідрамет
Моцныя залевы і град — сіноптыкі абвясцілі на чацвер аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 5 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.