Міжнародную федэрацыю хакею заклікалі не гуляць у паддаўкі з Лукашэнкам

Яна размясціла на сваёй інтэрнэт-старонцы зварот да Міжнароднай федэрацыі хакею з патрабаваннем перастаць змешваць спорт і палітыку.



Паводле Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, забарона на выкарыстанне беларускага нацыянальнага сцяга на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Швецыі і Фінляндыі, з’яўляецца ні чым іншым, як падтрымкай аўтарытарных уладаў Беларусі.


Звязана гэта з правядзеннем  у Беларусі ў 2014 годзе Чэмпіянату свету па хакеі. Як вядома, раней бел-чырвона-белыя сцягі і герб “Пагоня” неаднаразова з’яўляліся на трыбунах падчас першынстваў планеты па хакеі. І ніхто беларускую нацыянальную сімволіку на афіцыйным узроўні раней  не забараняў.



“Таму відавочна, што забаранілі сімволіку не таму што “яна з’яўляецца палітычнай”, як гэта сцвярджаюць хакейныя функцыянеры. Гэта звычайная  гульня, але ўжо палітычная, у якой Міжнародная федэрацыя хакея гуляе ў паддаўкі з беларускімі ўладамі”, — гаворыцца ў звароце.



Нагадаем, што 3 траўня арганізатары чэмпіянату свету па хакеі ў Швецыі і Фінляндыі выклікалі паліцыю на беларусаў, якія прыйшлі на трыбуну арэны ў Стакгольме падтрымаць зборную Беларусі ў матчы з Чэхіяй. Арганізатарам чэмпіянату не спадабаліся бела-чырвона-белыя сцягі, якія вывесілі сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці”.