Мінздароўя паведаміла пра стан здароўя шахцёраў, пацярпелых на "Беларуськаліі"

Мінздароўя паведаміла пра стан здароўя шахцёраў, пацярпелых на "Беларуськаліі"

Чатыры чалавекі, пацярпелыя ў шахце "Беларуськалія", знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя. 

"У выхадныя дні чатыром пацярпелым, якія знаходзяцца ў лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, правялі па дзве аперацыі. На сённяшні дзень стан ўсіх — стабільна цяжкі", — адзначае прэс-служба ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.