Мінскія ўлады хочуць 100-разовай кампенсацыі за графіці
Мінскія ўлады вырашылі, колькі будуць патрабаваць за "наўмыснае нанясенне шкоды" аб'ектам добраўпарадкавання або капітальным будынкам (напрыклад, тым жа трансфарматарным будкам).
Згодна з новай нормай правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання ў Мінску, памер шкоды будзе выстаўляцца ў 100-разовым памеры. Адпаведную пастанову прыняў Мінскі гарадскі савет.
Гэта значыць, што акрамя пакарання па адміністрацыйнай справе ў выглядзе штрафу альбо арышту ўлады будуць выстаўляць кампенсацыю за "шкоду" ў 100-разовым памеры. Раней не было магчымасці так моцна завышаць памер патрабаванняў.