Мінскія школы запускаюць класы для будучых урачоў і медсясцёр

Медыкаў у Мінску пачнуць рыхтаваць са школы

Медыкаў у Мінску пачнуць рыхтаваць са школы / pixabay.com

У новым навучальным годзе ў Мінску з’явяцца 16 класаў з медыцынскім профілем. Пра гэта 22 жніўня паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі. Па яго словах, навучанне ў гэтых класах створыць трывалую аснову для будучай прафесійнай падрыхтоўкі і заматывуе вучняў выбіраць медыцынскія спецыяльнасці.

У сталіцы дзейнічаюць два медыцынскія каледжы — Мінскі дзяржаўны і Беларускі дзяржаўны медыцынскія каледжы. У гэтым годзе набор у іх выкананы на 100 %, амаль 1 500 абітурыентаў ужо атрымалі месца для атрымання сярэдняй медыцынскай адукацыі.

Для ўтрымання медыцынскіх кадраў у Мінску прымаюцца розныя меры: прадастаўленне ложкаў у інтэрнатах, павышэнне заработнай платы, у тым ліку шляхам устанаўлення надбавак за кантрактную працу, складанасць і напружанасць працы. Гэтыя ініцыятывы накіраваны на падтрымку будучых спецыялістаў і развіццё аховы здароўя Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.