Мінскім школьнікам арганізавалі экскурсію ў бамбасховішча
Школьнікам расказалі і паказалі, што сабой уяўляе бамбасховішча / minsk.mchs.gov.by
Вучням мінскай сярэдняй школы № 15 арганізавалі экскурсію ў... бамбасховішча ў Ленінскім раёне сталіцы. Як пішуць ратавальнікі, гэта "ўнікальная магчымасць для падрастаючага пакалення даведацца пра тое, як правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару".
Школьнікам распавялі і паказалі, што сабой уяўляе бамбасховішча і як у ім трэба сябе паводзіць. Іх прывялі ў дагледжаны аб'ект, бо ў ім ёсць і пункт сувязі, і сістэмы паветразабеспячэння, электразабеспячэння, асвятлення і ацяплення — "камфортныя ўмовы знаходжання насельніцтва".