Мінскае “Юнацтва” разгромна прайграла “Фрэлундзе” і выбыла з Лігі чэмпіёнаў

Мінскае “Юнацтва” разгромна прайграла “Фрэлундзе” і выбыла з Лігі чэмпіёнаў

Мінскае “Юнацтва” разгромна прайграла шведскай “Фрэлундзе” ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў і выбыла з турніру. Матч у адказ 1/16 фіналу турніру прайшоў 11 кастрычніка ў Гётэборгу.

Пасля першага перыяду мінчане саступалі гаспадарам нязначна — 1:0, але потым, у другой дваццаціхвілінцы, “Фрэлунда” закінула “Юнацтву” тры шайбы і лік стаў 4:0. У апошняй траціне гульні госці не змаглі паразіць браму сапернікаў, а тыя закінулі яшчэ адну шайбу. Вынік — 5:0.

У першым матчы 1/16 фіналу “Юнацтва” выйграла ў сябе дома з лікам 3:2.