Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла аднаклубнікам з Рыгі
У другім матчы чэмпіянату КХЛ 6 верасня мінчане прайгралі на выездзе рыжскаму “Дынама” — 2:4 (1:0, 0:1, 1:3).
Сярод гасцей шайбамі адзначыліся Джонатан Чычу (11.35, у меншасці), Пол Шчэхура (53.08, у большасці, асістэнты Шарль Лінгле, Джонатан Чычу).
У першым матчы 4 верасня “Дынама” выйграла ў Хельсінкі у “Ёкерыта” ў авертайме — 5:4.
З 2 ачкамі пасля 2 гульняў “Дынама” займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступны паядынак нашы хакеісты правядуць 8 верасня, таксама на выездзе — яны згуляюць з пецярбургскім СКА. А затым каманду чакае хатняя серыя: 12 верасня — з “Атлантам” (Мыцішчы), 14-га — з ЦСКА (Масква), 18-га — з “Северсталлю” (Чарапавец), 20-га — з “Тарпеда” (Ніжні Ноўгарад), інфармуе БелаПАН.