Мінскае "Дынама" згуляе з фінскім "Ёкерытам"
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе ў пятніцу на "Мінск-Арэне".
Пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Нагадаем, у стартавым матчы чэмпіянату КХЛ 4 верасня мінчукі абыгралі ў гасцях "Ёкерыт" у авертайме з лікам 5:4 (гл. фота і відэа).
"Дынама" займае ў канферэнцыі "Захад" 7-е месца, пасля 11 матчаў набрана 18 ачкоў. "Ёкерыт" з 29 ачкамі пасля 12 гульняў знаходзіцца на 3-м радку ў турнірнай табліцы.
Фота — hcdinamo.by