Мінскае "Дынама" заваявала Суперкубак Беларусі па футболе

Мінскае "Дынама" заваявала Суперкубак Беларусі па футболе / ABFF
Футбалісты мінскага "Дынама" сталі пераможцамі Суперкубка Беларусі-2025.
У фінале, які прайшоў на стадыёне ФК "Мінск", сталічная каманда ўзяла верх над гродзенскім "Нёманам" з лікам 2:0.
У першым тайме на 41-й хвіліне вызначыўся Яўген Шаўчэнка з перадачы Дзяніса Грэчыха.
У другой палове сустрэчы на 57-й хвіліне забіў Раман Бягуноў.
Гэты трафей стаў першым у гісторыі клуба. Рэкардсмен па колькасці тытулаў - барысаўскі БАТЭ. "Жоўта-сінія" выйгравалі Суперкубак восем разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.