Мінскае "Дынама" сёння згуляе з рыжскімі аднаклубнікамі

Мінскае "Дынама" сёння згуляе з рыжскімі аднаклубнікамі

У панядзелак, 2 лістапада, хакеісты мінскага "Дынама" сустрэнуцца з рыжскімі аднаклубнікамі. Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне". Жывая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 19.25.

Мінскае "Дынама" займае ў Заходняй канферэнцыі 12-е месца сярод 14-ці каманд. Рыжане знаходзяцца на 13-м радку ў турнірнай табліцы. У мінчукоў пасля 26 матчаў 11 перамог (з іх 9 у асноўны час), 15 паражэнняў, закінута 65 шайбаў, прапушчана 71, набрана 35 ачкоў. У гасцей 34 ачкі, але пасля 27 гульняў.

Фота: hcdinamo.by