Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў гасцях з "Віцязем"

У чацвер, 17 лістапада, мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Віцязем". Гэта будзе чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 19.25.
30 кастрычніка ў гасцях "Дынама" прайграла "Віцязю" з фантастычным лікам 6:9.
У Заходняй канферэнцыі КХЛ дынамаўцы з 43 ачкамі пасля 29 гульняў займаюць толькі 9-е месца. "Віцязь" мае пасля 30 матчаў 46 ачкоў і займае 7-ы радок у турнірнай табліцы.