Мінскае "Дынама" сёння згуляе першы матч чэмпіянату КХЛ

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Запіс матча ў 23.55 пакажа тэлеканал "Беларусь 2".

6 верасня мінчукі правядуць чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, у Рызе яны сустрэнуцца з мясцовымі аднаклубнікамі. Праз два дні беларускі клуб згуляе ў Пецярбургу з мясцовым СКА. У Мінску заўзятары пабачаць "Дынама" 12 верасня ў матчы супраць "Атланта" з Мыцішчаў.