Мінскае "Дынама" сёння прымае "Атлант" (відэа)

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Як інфармуе БЕЛТА, у Мінск хакеісты з падмаскоўных Мыцішчаў прыехалі без некалькіх гульцоў асноўнага складу. З розных прычын не выйдуць на лёд абаронцы Максім Велікаў і Міхаіл Цюляпкін, а таксама нападаючыя Пётр Врана, Вячаслаў Лешчанка і Вячаслаў Казлоў. У "Дынама" траўма ў Аляксандра Кітарава.

Мінскія дынамаўцы займаюць у канферэнцыі "Захад" 6-е месца, у іх 24 ачкі пасля 14-ці матчаў. "Атлант" знаходзіцца на перадапошнім, 13-м месцы.

Фота — hcdinamo.by