Мінскае "Дынама" пазбавілася ад Бадуна (фота)
Хакейны клуб скасаваў кантракт з абаронцам.
"У мэтах атрымання гульнявой практыкі" бліжэйшыя матчы Аляксей Бадун правядзе ў складзе гродзенскага "Нёмана", паведамляе прэс-служба ХК "Дынама-Мінск". Адзначым, што Бадуну 25 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гродне, там і пачынаў гуляць у хакей. Напярэдадні сезона 2014/2015 гадоў трапіў у ХК "Дынама-Мінск".
Фота — hcdinamo.by