Міністр прыдумаў, дзе знайсці грошы на тушэнне пажараў скідамі вады з верталётаў

Лясныя пажары ў Беларусі / mchs.gov.by
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік прыдумаў, дзе знайсці грошы на тушэнне лясных пажараў у Беларусі скідамі вады з верталётаў. Ён просіць урад накіраваць на гэта зэканомленыя сродкі ад скарачэння авіяпатруліравання.
"Паслуга гэтая платная [выкарыстанне вялікіх верталётаў з вадазліўным прыладамі], на жаль, да яе даводзіцца звяртацца", — цытуе словы міністра sb.by.
Як ва ўрадзе адрэагуюць на такую прапанову, пакуль невядома.
Чаму скарачаецца авіяпатруліраванне лясоў? Паводле статыстыкі, у 2024 годзе амаль 60% усіх лясных пажараў у Беларусі выявілі з дапамогай аўтаматычнай сістэмы відэаназірання. На авіяцыю ратавальнікаў прыпадае толькі 2%.
Летась 411 пажараў пашкодзілі лясы на агульнай плошчы 283,3 гектара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.