Мінінфармацыі Беларусі заблакавала сайт Радыё "Рацыя"
У Беларусі заблакавалі сайт "Радыё Рацыя". Замест яго ў карыстальнікаў пачалі адкрывацца стандартныя заглушкі, дзе гаворыцца пра адпаведнае рашэнне Міністэрства інфармацыі.
Радыё "Рацыя" працуе ўжо 15 гадоў. На FM-хвалях яго можна слухаць у Брэсцкай і Гродзенскай вобласцях. А вось сайт цяпер дасяжны толькі праз VPN-сэрвісы.