Міліцыянты злавілі мінчука, які зліваў паліва з чужых аўтамабіляў

У Мінску міліцыя затрымала 56-гадовага мужчыну па падазрэнні ў крадзяжы дызельнага паліва з аўтамабіляў.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, праваахоўнікі ўначы спынілі аўтамабіль мужчыны і выявілі ў ім шмат пустых каністраў у багажніку. Выявілася, што мужчына на сваім аўто ўначы разведваў мясцовасць, выбіраў грузавыя аўтамабілі і зліваў сабе з бензабакаў дызельнае паліва.
Аператыўнікі затрымалі зламысніка з доказамі злачынства пасля таго, як ён скраў паліва з мікрааўтобуса. У яго аўтамабілі міліцыянты знайшлі каністры з палівам. А яшчэ некалькі каністраў мужчына хаваў у тайніку, пра які распавёў пазней. Агулам у яго выявілі 160 л крадзенага паліва з пяці аўтамашын.
Сума шкоды яшчэ высвятляецца. Але міліцыянты падазраюць, што мужчына абакраў не толькі пяць аўтамабіляў.