Мікіта Броўка: выжыць і прыстасавацца — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў

Мікіта Броўка / Еўрарадыё
22 траўня ў эфіры Еўрарадыё — былы каардынатар "Арт Сядзібы" і сузаснавальнік кампаніі SYMBAL.BY Мікіта Броўка.
Безумоўна, усе нацыянальныя каштоўнасці, кшталту мовы, гісторыі, культуры, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, свядомасці і самаідэнтычнасці — усё гэта вельмі важна, але не першасна. Нам сёння жыццёва неабходна змагацца за ўсталяванне ў краіне дэмакратыі. Бо без дэмакратыі ўсяго пералічанага ў нас не будзе. Толькі праз дэмакратычныя механізмы мы зможам збудаваць у Беларусі нацыянальную дзяржаву, перакананы Мікіта Броўка.
Пра тое, як звязаныя дэмакратыя і нацыянальная ідэя, ці важнае для шараговых беларусаў пытанне ідэнтычнасці і пра тое, як зрабіць беларускае модным і папулярным, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Броўкам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.