Месцамі дажджы, але яшчэ не холадна: якім будзе надвор'е ў панядзелак
Восень / pixabay
Надвор'е ў Беларусі ў панядзелак будзе вызначаць франтальны падзел, які перасоўваецца з Польшчы, расказалі ў Гідраметцэнтры.
Будзе хмарна з распагоджаннямі, раніцай і днём на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Месцамі ўначы згусцее слабы туман.
“Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+8°С, месцамі будуць адзначацца замаразкі 0, -2; максімальная тэмпература паветра ўдзень +10..+17°С”, — расказалі сіноптыкі.
З добрых навін — вецер будзе паўднёвым і слабым.