Менш толькі ў Казахстане. Колькі трацяць беларусы на аплату камуналкі
Камунальныя паслугі / Aif.by
Беларусы трацяць на аплату камунальных паслуг 10,4% ад заробку. Менш грошай на гэта сыходзіць толькі ў жыхароў Казахстана.
А вось самыя дарагія паслугі ЖКГ на постсавецкай прасторы ў Латвіі. Тут на іх аплату трацяць амаль 30% ад заробку.
Пры падліках эксперты ranking.kz абапіраліся на суму плацяжоў за электрычнасць, ацяпленне, ваду, каналізацыю і вываз смецця для кватэры плошчай 85 квадратаў.