Магілёўскую прыхільніцу Бабарыкі вінавацяць у абразе Лукашэнкі
У Магілёве затрымалі Ганну Ільіну — вядомую у Фэйсбуку актывістку так званай "новай апазіцыі", прыхільніцу Віктара Бабарыкі. Пра гэта паведаміў у сацсетках Сяргей Марцалеў.
Жанчыне інкрымінуюць артыкул 368 Крымінальнага кодэкса ("Абраза прэзідэнта"). Магіляўчанцы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.