Лукашэнку расказалі, што Ціханоўская сустракалася з Байдэнам
30 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад "актывам мясцовай вертыкалі", згадаў пра нядаўнюю сустрэчу Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. "Кажуць, пячэнькамі нейкімі пачаставаў", — цытуе яго словы прэс-служба. Лукашэнка заявіў, што апазіцыянеры спадзяюцца на дапамогу Байдэна. Ён прагназуе, што варта чакаць простага альбо ўскоснага ціску "на ўсходніх саюзнікаў і партнёраў" Беларусі г. зн. на Расію.