Лукашэнка зацвердзіў новыя тарыфы на камуналку на 2021 год

24 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №490 "Аб вызначэнні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2021 год", перадае БЕЛТА.
Як і ў папярэднія гады, плануецца, што тарыфы ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў межах 5 долараў.
Павышэнне тарыфаў адбудзецца ў два этапы. З 1 студзеня на 4,2 долара падаражэюць паслугі па тэхнічным абслугоўванні і капітальным рамонце жылых дамоў. Тады ж вырастуць тарыфы на газ, ваду і электрычнасць, вываз смецця, абслугоўванне ліфта, запорна-перагаворных прылад, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў.
Другое павышэнне тарыфаў запланаванае на 1 чэрвеня: тады на 0,8 долара павялічацца тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду.
Грамадзяне і сем'і, у якіх на аплату камуналкі ў горадзе ідзе 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу, а ў сельскай мясцовасці — 15%, могуць прэтэндаваць на безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.