Лукашэнка ўзнагародзіў кіроўцаў аўтазакаў і супрацоўнікаў ізалятараў

13 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні медалямі беларускіх сілавікоў — за "ўзорнае выкананне службовых абавязкаў". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Спіс узнагароджаных займае 25 старонак, у ім больш за 250 чалавек. Узнагароды атрымалі тры кіроўцы аўтазакаў і 9 супрацоўнікаў ізалятараў з ўсёй Беларусі. Акрамя іх у спісе ёсць прадстаўнікі ўнутраных войскаў, Дэпартамента аховы, АМАП.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.