Лукашэнка прызнаў, што з тэрыторыі Беларусі запусцілі ракеты па Украіне
Лукашэнка заяўляе, што “ніякай вайны з тэрыторыі Беларусі не ідзе”, але ракеты па Украіне былі запушчаныя.
— Сапраўды, з тэрыторыі чарнобыльскіх прыкладна раёнаў, дзе былі на вучэннях расійскія войскі, былі запушчаныя дзве ці тры ракеты, — кажа Лукашэнка.
Ён патлумачыў гэта тым, што за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю былі разгорнутыя ракетныя дывізіёны.