Лукашэнка праз тыдзень паедзе ў Расію
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru
Аляксандр Лукашэнка праз тыдзень паедзе ў Расію. У яго запланаваная сустрэча ў Маскве з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта Лукашэнка расказаў у інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу.
"Праз тыдзень мы з ім сустрэнемся ў Маскве і мы вельмі падрабязна і дэталёва пагаворым па ўсіх пытаннях, — гаварыў ён. — Па тэлефоне мы на гэта і спаслаліся, што мы сустрэнемся і абмяркуем усе пытанні ў дэталях".
Сёлета Аляксандр Лукашэнка яшчэ не сустракаўся з Пуціным, а яго паездка ў Расію зацягнулася (анансаваны візіт у Кітай увогуле не адбыўся).