Лукашэнка прапаноўваў абмяняць Пачобута на Латушку
Павел Латушка / Euroradio
Экс-міністр унутраных спраў Польшчы, а цяпер дэпутат Еўрапарламента Марыюш Камінскі распавёў, што Лукашэнка прапаноўваў польскаму ўраду дамову: журналіста Анджэя Пачобута абмяняць на палітыка Паўла Латушку. Варшава на такі абмен не пагадзілася.
Мінск адмовіўся вызваляць палітвязня пасля закрыцця памежнага перахода "Баброўнікі — Бераставіца". Але быў гатовы выпусціць яго, калі б Варшава ў адказ экстрадыравала лідара НАУ.