Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з надыходзячым Вялікаднем

Лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных суайчыннікаў з надыходзячым Вялікаднем. Як адзначаецца ў звароце, распаўсюджаным прэс-службай кіраўніка дзяржавы, “велікодныя святы для кожнага хрысціяніна маюць асаблівы сэнс, накіроўваючы грамадства да духоўнага ўдасканалення і стваральнасці”.

Паводле Лукашэнкі, праваслаўныя традыцыі адыгрываюць значную ролю ў гісторыі Беларусі і жывяць нацыянальную культуру нашай краіны. Гэтыя традыцыі заклікаюць людзей да любові і дабра, вучаць жыць у згодзе, быць цярпімымі і міласэрнымі адзін да аднаго, а таксама клапаціцца пра ўмацаванне высокіх маральных ідэалаў.

“Няхай радасць Пасхі дапамагае вас ва ўсіх справах і пачынаннях, прыносяць у дом утульнасць, цяпло, шчасце і дабрабыт”, — сказана ў звароце.

Лукашэнка пажадаў праваслаўным хрысціянам моцнага здароўя, міра і росквіту.

Фота: president.gov.by