Лукашэнка памілаваў 42 палітвязняў
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / t.me/racyja
Аляксандр Лукашэнка 7 траўня памілаваў 42 палітвязняў. Як паведамляе яго прэс-служба, гаворка ідзе пра 18 жанчын і 24 мужчын.
Паведамляецца, што ў 24 палітвязняў ёсць непаўналетнія дзеці, 13 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін чалавек — з інваліднасцю.
Таксама прэс-служба падкрэслівае, што палітвязні прасілі аб памілаванні і прызналі сваю віну.
У гэты ж дзень Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі да 80-годдзя Перамогі. Яна закране каля васьмі тысяч чалавек. Палітвязні пад амністыю не патрапяць.