Лукашэнка даў беларускае грамадзянства яшчэ 401 замежніку
Указам Аляксандра Лукашэнкі беларускае грамадзянства атрымаў яшчэ 401 чалавек. У іх ліку 86 непаўналетніх, перадае ягоная прэс-служба.
Сярод тых, хто атрымаў беларускае грамадзянства, 341 украінец. Пераважна гэта людзі, якія прыехалі з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Сярод іх 39 сем'яў.
Таксама грамадзянства Беларусі атрымалі 60 замежнікаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.