Літоўскія мытнікі адкапалі ў расійскім цэменце беларускія цыгарэты
Мытнікі выкарысталі спецыяльныя касцюмы, у якіх капалі цэмент / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Літоўскія мытнікі адкапалі ў расійскім цэменце беларускія цыгарэты. Кантрабандны груз знайшлі ў грузавым цягніку, які з Беларусі ішоў у Калінінградскую вобласць РФ.
Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, цягнік праверылі на станцыі Кяна на мяжы з РБ. У двух вагонах з расійскім цэментам знайшлі схаваныя цыгарэты на больш за 60 тысяч еўра. Каб іх дастаць, мытнікі выкарысталі спецыяльныя касцюмы, у якіх капалі цэмент.
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba