Лідары губляюць балы, сталічнае "Дынама" знішчае "Мінск". Вынікі 6-га тура

27 красавіка завяршыўся шосты тур у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе / "Ислочь"
27 красавіка матчам у Мінску стартаваў трэці дзень шостага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. "Іслач" разграміла "Маладзечна" — 4:0. Хет-трыкам за "ваўкоў" адзначыўся 21-гадовы малдаванін Віку Булмага.
Гэта першы хет-трык у цяперашнім чэмпіянаце. "Іслач" упершыню ў сваёй гісторыі выступленняў у Вышэйшай лізе не прайграе ў першых шасці турах. Каманда ўзнімаецца на прамежкавае трэцяе месца ў чэмпіянаце.
"Маладзечна", якое пасля доўгіх гадоў вярнулася ў Вышэйшую лігу, церпіць шостую паразу запар.
У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" прымала аднаго з лідараў чэмпіянату — "МЛ Віцебск". Драматычныя падзеі матча разгарнуліся ў дададзеныя хвіліны.
Спачатку гаспадары скарысталіся хаосам у штрафной гасцей і адкрылі лік у матчы. Але дэбютант лігі праявіў характар і на апошніх секундах зраўняў лік — 1:1.
Зазначым, што "МЛ Віцебск" не рэалізаваў пенальці на 70-й хвіліне.
Віцебскі клуб працягвае дыхаць у патыліцу лідыруючай "Славіі", якая таксама страціла ачкі.
Шосты тур завяршыўся ў Мінску сталічным дэрбі, дзе "Дынама" не пакінула "гараджанам" ніводнага шанцу — 4:1.
Усе вынікі шостага тура:

Палажэнне ў чэмпіянаце пасля шостага тура:

Спіс лепшых бамбардзіраў:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.