Чыгунка Латвіі заклікае не ўводзіць санкцыі на запчасткі, зробленыя ў РФ і РБ
Латвійская чыгунка, ілюстрацыйнае фота / LETA
Латвійскія чыгуначнікі заклікаюць дэпутатаў Сейма не ўводзіць санкцыі на запчасткі, вырабленыя ў Беларусі і Расіі, піша delfi.lv.
Прадпрыемства выкарыстоўвае старыя электра- і дызельныя цягнікі, зробленыя ў савецкі час. Большую частку неабходных запчастак немагчыма замяніць на тыя, што вырабляюцца ў Еўрасаюзе.
Цяпер бюджэтна-фінансавая камісія Сейма разглядае папраўкі да адпаведнага закона аб закупках прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў грамадскіх паслуг. У ім забараняецца пастаўка расійскіх і беларускіх тавараў і паслуг.
Чыгуначнікі звяртаюць увагу, што пры адсутнасці неабходных запчастак яны будуць вымушаныя скараціць колькасць рухомага саставу. Прычым некаторыя запчасткі закончацца ўжэ гэтай вясной.