“Кувалда Трампа”: як моцна яна ўдарыць па Пуціну і ці зачэпіць Лукашэнку — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Прапаганда і прыхільнікі стратэгіі перамоў з рэжымам у асяродку дэмсіл кажуць пра нібыта жаданне Лукашэнкі наладзіць адносіны не толькі з ЗША, але і з Еўрасаюзам. З усім так званым калектыўным Захадам. Вось толькі адначасова з боку беларускай мяжы не спыняецца міграцыйны ціск на межы Польшчы, Літвы і Латвіі ды працягваецца падтрымка расійскай вайны супраць Украіны. Пра рэпрэсіі ўнутры краіны, якія ніхто не тое што спыняць, але нават сцішваць не збіраецца, і казаць не даводзіцца.

Ці сапраўды Лукашэнка зацікаўлены ў паляпшэнні адносінаў з краінамі Еўрасаюза і ў чым гэта выяўляецца? Чаму нічога не робіцца для спынення атак мігрантаў на межы суседніх з Беларуссю краін і як ў ЕС рэагуюць на гэтую сітуацыю? Чаму рэжым працягвае шукаць ўсё новыя магчымасці дацягнуцца да апанентаў за мяжой і як на палітыку Мінска ўплывае сітуацыя на ўкраінскім фронце? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.