Курс еўра ў Беларусі 2 лютага вырас на 4 капейкі
Валюта / Еўрарадыё
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 лютага выраслі курсы долара, еўра і юаня.
Долар сёння падаражэў на на 1,03 капейкі — да 3,2113 рубля.
Курс еўра вырас на 4,06 капейкі — да 3,4796 рубля.
Курс юаня павялічыўся на 2,03 капейкі, за 10 юаняў даюць 4,4631 рубля.
На 0,31 капейкі паменшаў курс расійскага рубля. За 100 расійскіх даюць 3,5451 беларускага рубля.