Курс долара знізіўся на 100 рублёў, курс еўра вырас на 70 (інфаграфіка)
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
У сераду, 28 студзеня, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара знізіўся на 100 рублёў — да 15210, курс еўра вырас на 70 рублёў — да 17290, курс расійскага рубля вырас з 226,5 да 227 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 27 студзеня, курс долара вырас на 210 рублёў і быў роўны 15310 рублям, курс еўра таксама вырас — на 310 рублёў — да 17220, курс расійскага рубля панізіўся на тры пункты — да 226,5 беларускага рубля.
Фота: Fotolia