Кубак Гагарына прыехаў у Пінск (фота)
Галоўны прыз Кантынентальнай хакейнай лігі выстаўлены ў фае пінскага лядовага Палацу ў спарткомплексе “Хваля”.
Вось ужо чацвёрты год запар менавіта гэтую спартовую арэну абірае для перадсезоннай падрыхтоўкі ХК “Дынама” (Масква), які з’яўляецца двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына.
Кожны ахвочы пінчук можа сфатаграфавацца з ганаровым трафеем і ўзяць аўтограф ў знакамітых хакеістаў.