Крысціна Ціманоўская прыляцела ў Варшаву
Бягуха Крысціна Ціманоўская прыляцела ў Варшаву. У аэрапорце яе сустракала шмат журналістаў, але атлетка да іх не выйшла — верагодна, дзеля бяспекі прайшла праз іншы выхад.
Адначасова ўжо з'явілася фота Ціманоўскай з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Чакаецца, што заўтра Ціманоўская дасць прэс-канферэнцыю.
Павел Латушка і Крысціна Ціманоўская / t.me/latushka