"Крумкачы" другі год запар адмовіліся ад выступлення ў першай лізе
Заўзятаркі "Крумкачоў" / vk.com/krumkachy
"Крумкачы" другі год запар адмовіліся ад выступлення ў першай лізе беларускага футбольнага чэмпіянату. Па выніках мінулага першынства другой лігі каманда заняла другое месца і мела права сёлета прайсці ліцэнзаванне і гуляць у Д2.
Прычыну рашэння футбольнага клуба патлумачыў дырэктар Алег Давідовіч. Паводле яго слоў, падавалася заява на праходжанне ліцэнзавання, але "на сённяшні дзень у клуба няма мінімальна неабходнага бюджэту для ўдзелу ў першай лізе". Год таму таксама ў клуба не было патрэбнага фінансавання. Сёлета ж была надзея, але некаторыя рэкламадаўцы адмовіліся ад супрацоўніцтва.
"Рызыкаваць існаваннем клуба і дапускаць магчымае зняцце "Крумкачоў" па ходзе сезона я не маю права, — кажа Давідовіч. — Таму было прынята складанае рашэнне аб удзеле ў чэмпіянаце сярод каманд другой лігі".