Крэмль чакае з Беларусі тлумачэнняў пра "бізнесмена з РФ"
Або сам Раман Пратасевіч, або афіцыйны Мінск павінны патлумачыць заяву пра фінансаванне Telegram-канала NEXTA "бізнесменам з РФ". З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў , перадае ТАСС.
Інфармацыя пра "расійскага безнесмена", звязанага з Уралам і горнай здабычай, прагучала ў гутарцы Пратасевіча з Маратам Маркавым. СМІ выказалі здагадку, што гаворка ідзе пра кіраўніка кампаніі "Уралхім" Дзмітрыя Мазепіна, аднак сам ён гэтыя звесткі абверг.