Кот праляцеў у адсеку шасі самалёту амаль 3 тысячы кіламетраў

Невядома, якім чынам вусаты звярок апынуўся на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорту Афін. Ката бачылі ля самалёту Swiss Air, ён там прагульваўся, а праз некалькі хвілінаў знік. З-за гэтага вылет борта на Цюрых адклалі і абшукалі самалёт, аднак жывёлы нідзе не было.



Кот знайшоўся ў адсеку шасі толькі пасля прызямлення ў Цюрыху, гэта амаль у 3 тысячах кіламетраў ад Афін. Звярок здзейсніў палёт у экстрэмальных умовах — тэмпература паветра ў небе складала ад мінус 50 градусаў, а кіслароду практычна не было. Пры гэтым кот выжыў і, як кажуць ветэрынары, ягонаму жыццю больш нічога не пагражае. Жывёла праходзіць курс рэабілітацыі пасля абмаражэння.