Кіраўніцтва сеткі "сэкандаў" звінавацілі ў драбленні бізнесу і "экстрэмізме"

Дзяржкантроль затрымаў кіраўнікоў сеткі "сэкандаў"

Дзяржкантроль затрымаў кіраўнікоў сеткі "сэкандаў" / прэс-служба КДК

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Гомельскай вобласці пры падтрымцы АМАПу затрымалі 11 чалавек — кіраўніцтва буйной сеткі "сэканд-хэндаў".

Іх вінавацяць у драбленні бізнесу з мэтай заплаціць меншыя падаткі. Маўляў, разам з асноўнай кампаніяй яны зарэгістравалі яшчэ 12 фірмаў, на якія аформілі новыя крамы. У Дзяржкантролі заяўляюць, што бюджэт недаатрымаў ад гэтага больш за 3,8 мільёна рублёў.

"Пры сілавой падтрымцы АМАП накладзены арышт на маёмасць падазраваных (15 аб'ектаў нерухомасці, 8 аўтамабіляў) агульным коштам 5,5 млн рублёў. Канфіскаваныя 315 тыс. долараў ЗША і 150 тыс. еўра, а таксама зліткі золата агульнай вагой 500 г", — пералічвае прэс-служба Дзяржкантролю.

Двух падазраваных у дадатак вінавацяць у "экстрэмісцкай дзейнасці".

Затрыманыя кіраўнікі гандлёвай сеткі пералічылі дзяржаве 1,9 мільёна рублёў у якасці кампенсацыі шкоды.

Паведамляецца, што 97 крам гэтай сеткі "сэкандаў" працуюць у 12 гарадах, у тым ліку ў Мінску, Гомелі, Гродне, Магілёве, буйных раённых цэнтрах. Іх дзейнасць не прыпынялася, усе яны працягваюць працу. 

Кіраўніцтва сеткі "сэкандаў" звінавацілі ў драбленні бізнесу і "экстрэмізме"
Дзяржкантроль затрымаў уласнікаў сеткі "сэкандаў" / прэс-служба КДК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.