"Холодное утро": Макс Корж выпусціў новую антываенную песню
Макс Корж / @euroradio
Да другой гадавіне пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Макс Корж выпусціў першы за паўгода трэк. Антываенная песня "Халодное утро" апублікавана на YouTube-канале беларускага музыканта.
Папярэдні антываенны трэк артыста "Свой дом" выйшаў у пачатку лета 2022 года.