Кевін Лаланд перайшоў з мінскага “Дынама” ў маскоўскі ЦСКА
27-гадовы брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі цяпер будзе выступаць за расійскую каманду.
Канадзец і ад нядаўняга часу грамадзянін Беларусі Лаланд правёў у складзе “Дынама” тры сезоны. У лютым 2012 года ён прыняў беларускае грамадзянства і ў хатнім для нас чэмпіянаце свету згуляў за зборную Беларусі.
Раней у ЦСКА перайшоў яшчэ адзін “зубр” - нападаючы Андрэй Стась.