КДБ дадаў яшчэ трох беларусаў у "спіс тэрарыстаў"
Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё
Яшчэ тры прозвішчы папоўнілі спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", паведамляюць праваабаронцы. Гэты спіс складае Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Новымі фігурантамі спісу сталі Валянцін Дуброўшчык і Алег Завадскі, а таксама палітвязень Сяргей Грыбовіч, якога асудзілі за намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў.
Цяпер у "тэрарыстычным спісе" налічваецца 1014 прозвішчаў. Беларусы складаюць чвэрць з іх — 267 чалавек.