"Канфіскавалі буйную суму ў валюце" — на Мазырскім НПЗ абмяркоўваюць затрыманні

Мазырскі НПЗ, ілюстрацыйнае фота / mnpz.by
Сілавыя органы і адміністрацыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода дагэтуль ніяк не не каментуюць затрыманне топ-менеджараў прадпрыемства.
Выданне "Флагшток" пацікавілася, што кажуць у курылках завода самі супрацоўнікі.
Першапачаткова хадзілі чуткі, што сілавікі затрымалі дзесяць чалавек. Але неўзабаве спіс затрыманых скараціўся да шасці, а частка затрыманых ужо вярнулася да працоўных абавязкаў.
Неафіцыйна работнікі абмяркоўваюць, што ў кіраўніка дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці Аляксандра Гуда канфіскавалі значную суму гатоўкай у замежнай волюце.
Адзін з работнікаў адзначае: "Ён не саромеўся, на працу прыязджаў на аўто за сотню тысяч долараў".
За махінацыі ў асабліва буйным памеры пагражае да 15 гадоў зняволення.
Як паведамлялася раней, на Мазырскім НПЗ былі затрыманыя пяць прадстаўнікоў кіраўніцтва, у тым ліку першы намеснік гендырэктара — галоўны інжынер Сяргей Грамовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.