Камер відэаназірання на дарогах Беларусі сёлета стане амаль удвая больш
Да 200 камер дадасца яшчэ 170.
Камер відэаназірання на дарогах Беларусі ў 2015 годзе стане амаль удвая больш. Пра гэта падчас жывой лініі паведаміў старшыня рэспубліканскай ДАІ Юрый Літвін.
"У 2015 годзе на беларускіх аўтадарогах будзе ўсталявана 170 камер відэаназірання", — распавёў Літвін падчас тэлефоннай лініі.
Па словах Літвіна, 200 відэакамер, усталяваных на беларускіх аўтадарогах сёння, у асноўным канцэнтруюцца на трасе М1-Е3: Брэст — мяжа з Расіяй.
Фота — vsesdelki.by