Каля месца гібелі Тарайкоўскага затрымалі хлопца з кветкамі
Каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску затрымалі хлопца, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Верагодна ён хацеў ускласці кветкі каля месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага. Паведамляецца, што да хлопца падышлі людзі ў цывільным і павялі яго ў "бусік".
Як распавядала Еўрарадыё, сёння каля месца гібелі Тарайкоўскага хтосьці пакінуў кветкі проста на праезнай частцы.