Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца
Начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі / t.me/pul4region/
Каля Дзятлава ў Гродзенскай вобласці на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца. Выразалі яго мясцовыя механізатары, якія працавалі на камбайнах. Іх начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі. Сэрца з'явілася ўжо праз 40 хвілін. Яно — "сімвал любові аграрыяў да сваёй зямлі і Радзімы", піша дзятлаўская раённая газета.
Кукурузу на полі пакуль пакінулі, і вялізнае сэрца яшчэ нейкі час будзе бачнае.
t.me/pul4region/